Современная электронная библиотека ModernLib.Net

Пад страхам смерцi (на белорусском языке)

ModernLib.Net / Детективы / Сименон Жорж / Пад страхам смерцi (на белорусском языке) - Чтение (стр. 3)
Автор: Сименон Жорж
Жанр: Детективы

 

 


      - Што яшчэ я казаў? - горка ўсмiхнуўся Лябро.
      - Што забiў яго нiзавошта... Супакойся, дурненькi... Выпi мiкстуры... Выпi, яна не горкая... Заснеш...
      Ён адразу ж выпiў гэту мiкстуру, так хацелася заснуць: цяперашнi яго кашмар быў проста невыносны! Нiзашто забiў чалавека!.. Нейкага абармота, якi не быў тым самым Жулем, з якiм ён так жорстка абышоўся некалi ў Габоне... Забiў нiкчэмнага тыпа, якi не хацеў зрабiць яму нiчога благога, звычайнага жулiка, якi толькi i думаў, што, пагражаючы яму час ад часу, пажыць спакойна за ягоны кошт на Паркэролi!..
      "Не трэба, пан Лябро!" - усё яшчэ стаялi ў яго ў вушах апошнiя словы гэтага прайдзiсвета, вымаўленыя ў неверагодным жаху.
      Ён малiў яго.
      А хамства, пагрозы былi яго прафесiйнай гульнёю.
      Значыцца, ён, Лябро, i баяўся марна, i забiў нiзашто.
      * * *
      - Дык што, пан Лябро, адным менш, га?.. Цяпер можна i ў шары пагуляць спакойна, - казалi Лябро на плошчы гульцы.
      Цiха было цяпер i ў Марыса ў "Ноевым каўчэзе" - паркэрольцы забывалiся патроху на стук драўлянай нагi, якi i наводзiў на ўсiх жах.
      - А вы яшчэ ўпрошвалi нас быць з iм цярплiвымi, бо ён сам, гаротны, нацярпеўся ўсяго ў Габоне... Гм... У Габоне, куды ён i нагою не ступаў!.. Ну i штукар быў гэты ваш Жуль... Дык што, шклянку белага, пан Лябро?
      - Дзякую...
      - Як настрой? Вiдаць, пакуль што яшчэ не надта?..
      - Нiчога, наладзiцца пакрысе...
      Трэба было прывыкнуць да таго нялёгкага факту, што з гэтага часу i назаўсёды ён - забойца. Але крычаць пра гэта ўсюды ён, вядома, не стане.
      Ды вось падумаць адно балюча, што ўся гэтая недарэчная гiсторыя толькi таму i здарылася, што нейкi нiкчэмны шарлатан, якi стамiўся цягацца па свеце, хаваючыся ад палiцыi, падслухаў зусiм выпадкова расказаную якiмсьцi каланiстам гiсторыю пра ўкрадзеную пiрогу, гiсторыю, перажытую невядомым па iменi Жуль Шапю. Невядомы гэты памёр сваёй смерцю праз пятнаццаць гадоў пасля таго, як усё ж такi здолеў выбрацца з балот Мбале, памёр на службе ў Iндакiтаi, куды быў накiраваны сваёю фiрмаю з Габона.
      А спрытнаму махляру выпала не толькi пачуць гэтую гiсторыю, але i разгарнуць неяк у Адыс-Абебе, каб прагнаць нуду, нумар тулонскай газеты "Вар" i напаткаць у iм знаёмае iмя - Аскар Лябро.
      Гэта i наштурхнула яго на думку скончыць у спакоi свае нялёгкiя днi на маленькай i цiхай выспе Паркэроль.

  • Страницы:
    1, 2, 3